Беларуский
Русский
English

Віртуальная экскурсія :  "Міхаіл Савіцкі: споведзь мужнасці і кахання"

У рамках акцыі "Кожная пятніца - сваё, роднае" навучэнцы групы 32 ЛБ  сумесна з куратарам Лойка Н.А. выправіліся ў віртуальную экскурсію :  "Міхаіл Савіцкі: споведзь мужнасці і кахання". Навучэнцы даведаліся шмат цікавых звестак з жыцця і творчасці знакамітага беларускага мастака. 
Навучэнцы засталіся моцна ўражанымі тым фактам, што ў час  Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Андрэевіч Савіцкі апынуўся ў канцлагерах Дзюсельдорфа, Бухенвальда, Дахаў. Вопыт знаходжання ў такіх жудасных мясцінах у далейшым знайшоў сваё адлюстраванне ў шматлікіх знакамітых карцінах мастака: "Партызаны", "Плач аб загінўшых героях", "Партызанская мадонна". Навучэнкі групы Клепча Марыя і Шпакоўская Сафія падрыхтавалі грунтоўны даклад пра ўсім вядомую карціну "Партызанская мадонна", якая ў свой час выстаўлялася на знакамітых выстаўках Італіі, Канады, Венгрыі, Германіі, Румыніі, Японіі, Манголіі. Навучэнцы яшчэ раз ўпэўніліся, што Міхаіл Савіцкі атрымаў шырокае прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, а сама творчасць мастака адлюстроўвае глыбокую сувязь памяці  паміж пакаленнямі.