Беларуский
Русский
English

Лічбавыя навыкі і «роднае, сваё»: практыкаарыентаваны падыход на занятках інфармацыйных тэхналогій.

Сучасная адукацыя патрабуе не проста механічнага вывучэння праграмных інструментаў, а рашэння рэальных прыкладных задач. У межах рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» на ўроках інфармацыйных тэхналогій праводзіцца практычны занятак па стварэнні аналітычных мадэляў у MS Excel на прыкладзе вядучых айчынных прадпрыемстваў і ІТ-кампаній.
Асноўныя мэты і задачы:
эканамічная пісьменнасць і аналітыка: навучэнцы самастойна праектуюць табліцу, якая ахоплівае рэальны вытворчы сектар (ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ», ЗАТ «Атлант», ААТ «Світанак») і высокатэхналагічны ІТ-напрамак (EPAM Systems, рэзідэнты ПВТ, Flo Health, Lesta Games).
Прафесійныя ІТ-кампетэнцыі: работа патрабуе глыбокага валодання інструментамі электронных табліц — аднаго з ключавых навыкаў будучых спецыялістаў. Навучэнцы рэалізуюць дынамічнае кіраванне стаўкай падаткаў праз выдзеленую ячейку, прымяняюць абсалютную адрэсацыю, разлічваюць чыстую выручку (без уліку ПДЗ), вызначаюць катэгорыі прыярытэту з дапамогай лагічных функцый (ЕСЛИ) і прымянаюць умоўнае фарматаванне.
Візуалізацыя дадзеных: афармленне мадэлі фірмовымі лагатыпамі і пабудова кругавых дыяграм, прымяненне фарматавання ў залежнасці ад умовы дазваляюць ператварыць звычайную практычную работу ў гатовы бізнес-дашборд.
Такі падыход дазваляе арганічна аб'яднаць прафесійную падрыхтоўку па інфармацыйных тэхналогіях з патрыятычным выхаваннем, фарміраваннем навыкаў у навучэнцаў, павагі да айчынных вытворцаў і разуменнем рэальных бізнес-працэсаў нашай краіны.