Беларуский
Русский
English

Адна зямля, адзін лёс.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Кожную пятніцу - сваё,  роднае"' ў групе 31ТБ Мінскага філіяла "БГЭУ ПК' было праведзена выхаваўчае мерапрыемства: вусны часопіс пад назвай «Адна зямля, адзін лёс», прысвечанае  ўз’яднанню Заходняй Беларусі і БССР.
   17 верасня 1939 года — гэта не проста дата ў падручніку, а пачатак новага этапу ў жыцці нашай краіны, калі беларускі народ, штучна падзелены паміж дзяржавамі, зноў стаў адзіным.
На першай старонцы часопіса — «Гістарычныя перадумовы» -  расказалі пра Рыжскі мірны дагавор 1921 года, які замацаваў падзел беларускіх зямель, і пра тое, як наш народ жыў у няволі ў складзе Польшчы.
    Другая старонка — «Вызваленне» -  прысвечана падзеям 17 верасня 1939 года, калі Чырвоная Армія ўвайшла ў Заходнюю Беларусь. Людзі сустракалі вызваліцеляў з радасцю. Мы беларусы и мы разам.
Трэцяя старонка — «Аднаўленне еднасці». Навучэнцамі прадстаўлены  фотаздымкі тых гадоў: мітынгі, сустрэчы, аднаўленне савецкай улады. 
Чацвёртая старонка — «Спадчына і сучаснасць». Навучэнцы  расказвалі пра значэнне гэтай падзеі для сучаснай Беларусі. Было адзначана, што ўз’яднанне — гэта ўрок для нас усіх: толькі разам мы можам быць моцнымі.
    Пасля завяршэння мерапрыемства навучэнцы абмяняліся думкамі. Многія адзначылі, што такі фармат мерапрыемства дазволіў ім адчуць дух гісторыі і зразумець, што «адна зямьля, адзін лёс» — гэта словы, якія маюць сэнс і сёння.