Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы — свята, якое нагадвае пра важнасць захавання моўнай разнастайнасці і павагі да сваёй культурнай спадчыны. Гэты дзень быў устаноўлены ЮНЕСКАу 1999 годзе і стаў сімвалам падтрымкі і развіцця нацыянальных моў.
Беларуская мова — гэта не толькі сродак зносін, але і наша гісторыя, традыцыі, літаратура і духоўная спадчына. Праз мову мы дакранаемся да эпохі Вялікага Княства Літоўскага, да асветніцкай дзейнасці Францішка Скарыны, да паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У гонар свята навучэнцы Мінскага філіяла «Беларускі гандлёвая-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» прынялі ўдзел у тэматычным мерапрыемстве, прысвечаным Дню роднай мовы, якое адбылося ў Бібліятэцы №13. Праграма ўключала літаратурныя чытанні, пазнавальную віктарыну пра гісторыю беларускай мовы, агляд кніжнай выставы і жывыя дыскусіі пра ролю роднай мовы ў сучасным грамадстве.
Нашы навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы беларускіх аўтараў і дзяліліся сваімі думкамі пра значэнне роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека. Атмасфера сустрэчы была цёплай, натхняльнай і па-сапраўднаму святочнай.






