КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ

пт, 06/02/2026 - 14:02

Іван Шамякін: час чытаць. Пад такім дэвізам у рамках рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё" адбылася сустрэча групы 12 ПБ Мінскага філіяла УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі" з бібліятэкарам установы Наталляй Ігараўнай.

Выстава, з якой пазнаёміла бібліятэкар, прысвечана юбілею з дня нараджэння  пісьменніка.   

Іван Пятровіч Шамякін - гэта цэлая эпоха, у якой глыбокі роздум, любоў да Радзімы, мовы, шчырая праца... Нездарма яго творы перакладаліся больш чым на 30 моў.

"Перш чым стаць добрым спецыялістам, трэба стаць чалавекам. Проста чалавекам. Праўдзівым,л шчырым..." - так гаварыў пісьменнік. Сам быў такім. Пакінуў нам у спадчыну цікавыя творы, артыкулы, прыклад сакавітага беларускага слова.

Усе гэта і яшчэ шмат чаго іншага цікавага расказала Наталля Ігараўна Зенько. 

Па вачах навучэнцаў было відаць - чароўнае зерне беларускага слова ўпала на "ўрадлівую глебу". Бо каму, калі не ім несці сваё, беларускае слова, быць сапраўднымі носьбітамі беларускай культуры?