Беларуский
Русский
English

Жаночы твар Беларусі: ад вытокаў да зорак

У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» навучэнцы групы 41ІБ разам з куратарам Таццянай Альбертаўнай Тарабонда і навучэнцамі групы 11ПБ арганізавалі выставу, прымеркаваную да Году беларускай жанчыны.
Мінулае заўсёды натхняе. Беларуская жанчына — сімвал сілы, дабрыні, мудрасці і духоўнасці. Больш за 52 % насельніцтва Беларусі — жанчыны.
Удзельнікі выставы «Жаночы твар Беларусі: ад вытокаў да зорак» пазнаёміліся з біяграфіямі такіх знакамітых жанчын Беларусі, як Соф’я  Гальшанская, Анастасія Слуцкая, Еўфрасіння Полацкая, Алаіза  Пашкевіч, Вера Харужая, Стэфанія  Станюта, Дар’я Уладзіміраўна Домрачава, Марына Васілевіч і многія іншыя.
Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна. Для некаторых удзельнікаў адкрыццём стала тое, наколькі багатая наша краіна выдатнымі жанчынамі. І ў нашагал пакалення таксама ёсць магчымасць унесці свой уклад у яе развіццё і ўвайсці ў гісторыю Беларусі.